Чэмпіянат Беларусі па гандболе сярод жанчын. "Гомель і БНТУ-БелАЗ згуляюць без гледачоў

17 марта 2020
У сераду ў Гомелі адбудзецца, мабыць, ключавы матч жаночага гандбольнага чэмпіянату. Мясцовая каманда прыме БНТУ-БелАЗ. Яны згуляюць чацвёрты матч з шасці запланаваных у сезоне. Паміж імі 4 ачкі розніцы. У выпадку перамогі гаспадынь гамяльчанкі фактычна забяспечаць сабе золата турніру. У гэтым чэмпіянаце лідары страчвалі балы толькі ў вочных сустрэчах. Матч пройдзе без гледачоў.