Чэмпіянат Беларусі па футболе стартуе 19 сакавіка ў Мінску

24 февраля 2020
Чэмпіянат Беларусі па футболе стартуе 19 сакавіка ў Мінску. "Энергетык-БДУ" прыме барысаўскі БАТЭ, сустрэча пачнецца а 17-й  гадзіне. У 19:00 у Салігорску супрацьстаянне "Шахцёр" - "Тарпеда-БелАЗ". Сезон жа адкрыецца ўжо 4 сакавіка, "гарнякі" паспрачаюцца за Суперкубак з брэсцкім "Дынама". А з 9 па 15 чысло вызначацца паўфіналісты Кубка краіны, пасля чаго, дарэчы, будзе апублікаваны каляндар гульняў з 2-га па 10-ты туры.