Барысаўскі БАТЭ не змог утрымаць перамогу ў выязным паядынку 24-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе з брэсцкім "Рухам". Барысаўчане забілі 2 галы ў першым тайме - вызначыліся Філіповіч і Грамыка, але ў другой палове сустрэчы гаспадары намаганнямі Бакая і Канцавога здолелі аднавіць раўнавагу - нічыя 2:2.
Пасля нічыйнага выніку БАТЭ так і не здолеў апярэдзіць "Шахцёр" у турнірнай табліцы. "Гарнякі" сёння могуць павялічыць сваю перавагу. У заключным матчы тура "Шахцёр" прыме "Нёман".













