Чэмпіянат Беларусі па футболе: 26-ты тур

26 октября 2019
Лідар у гасцях у аўтсайдара. У матчы 26-га тура першынства Беларусі па футболе брэсцкае "Дынама" адправілася ў Гомель. У папярэднім туры мясцовая каманда адабрала ачкі ў дзеючага чэмпіёна БАТЭ - нічыя 1:1. "Гомелю" патрэбныя балы і сёння: каманда паспрабуе пакінуць зону вылету. Задачы іншага кшталту ў "Дынама": брэстаўчане ў выпадку поспеху яшчэ на крок наблізяцца да золата чэмпіянату. Прамая трансляцыя сустрэчы пачнецца ў 16:45 на "Беларусь 5".