Чэмпіянат Беларусі. 24-ы тур

19 сентября 2020
"Нёман" абгульвае "Мінск" у матчы 24-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе і як мінімум да заўтрашняга вечара будзе адставаць ад лідараў - "Шахцёра" і БАТЭ - усяго на 2 ачкі. У Гродне гаспадары правялі ў вароты гараджан два мячы яшчэ ў першым тайме 

Зоран Марушыч і Гегам Кадэмян - іх аўтары, сустрэча ў выніку так і завяршылася. 

Тры матчы пройдуць сёння ў Віцебску, Брэсце і Гарадзеі. А заўтра БАТЭ адправіцца ў Слуцк, "Шахцёр" будзе гасцяваць у Мазыры ў "Славіі".