Чэмпіянат Беларусі. 16-ты тур. "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - "Шахцёр"

5 июля 2020
Салігорскі "Шахцёр" у выпадку перамогі над “Тарпеда-БелАЗ” дагоніць у турнірнай табліцы БАТЭ. Гэта галоўная інтрыга заключнага дня 16-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. У прамым эфіры сустрэчу пакажа “Беларусь 5”. Пачатак а 6-й  гадзіне  вечара. Нагадаем, напярэдадні барысаўчане  з лікам 0:1 саступілі  кмандзе "Энергетык-БДУ". У нядзельнай праграме яшчэ два паядынкі. “Мінск” прыме “Белшыну”, а ў Брэсце "Рух" пазмагаецца з мінскім "Дынама".