Яўгена Каралька цёпла сустрэлі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск

2 марта 2018

Чэмпіёна свету па веласпорце на трэку Яўгена Каралька цёпла сустрэлі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Адзін з лідараў беларускай каманды ў галандскім Апелдорне ўзяў золата ў сваёй кароннай дысцыпліне - скрэтчы. Не было роўных у гэтым відзе Каральку і на фінальным этапе Кубка свету ў студзені на авале "Мінск-Арэны".

У мінулым сезоне Яўген выйграў агульны залік Кубка ў скрэтчы. Гэта неалімпійская дысцыпліна ў веласпорце на трэку. Але трыумфатар упэўнены ў сваіх сілах і ў іншых відах. Зараз у яго планах - медаль Алімпійскіх гульняў Токіа.

Планетарны форум завершыцца ў нядзелю. Беларусь прадстаўляюць 16 спартсменаў.