Чэмпіён Пекіна Андрэй Арамнаў разлічвае на медаль у Токіа

5 августа 2019
Мэта - перамога на Алімпійскіх гульнях. Чэмпіён Пекіна Андрэй Арамнаў разлічвае на медаль у Токіа, хоць у мужчынскай зборнай Беларусі па цяжкай атлетыцы з-за допінгавых парушэнняў толькі адна квота ў Токіа. 

Да Алімпіяды застаецца менш чым год. У другой палове верасня ў Тайландзе пройдзе чэмпіянат свету.