Чэмпіён Еўропы - балгарын Красімір Анеў. Першыя медалі чэмпіянату па біятлоне знайшлі сваіх уладальнікаў

20 февраля 2019

Першыя медалі адкрытага чэмпіянату Еўропы па біятлоне знайшлі сваіх уладальнікаў. У Раўбічах першымі на старт індывідуальнай гонкі на 20 кіламетраў выйшлі мужчыны. Па яе выніках чэмпіёнам Еўропы сенсацыйна стаў балгарын Красімір Анеў, які апярэдзіў сярэбранага прызёра нарвежца Тарьей Бё, бронза дасталася яшчэ аднаму прадстаўніку краіны вікінгаў - Эндрэ Стромсхейму. Лепшым з беларусаў стаў Раман Ялётнаў, які фінішаваў 15-м. У Раўбічах працуе наша здымачная група і Ян Пашкевіч (прамое ўключэнне).