Чалябінскі "Трактар" абгуляў мінскае "Дынама"

30 Лістапада 2016

"Мы не знайшлі ключоў да галкіпера сапернікаў, таму не выканалі сваю работу", - так рэзюмаваў зыход матча "Дынама" - "Трактар" галоўны трэнер "зуброў" Крэйг Вудкрафт. Напярэдадні мінчане саступілі камандзе з Чалябінска 0:2 і перапынілі серыю з пяці пераможных гульняў.

Крэйг Вудкрафт, галоўны трэнер ХК "Дынама-Мінск": "Прытрымліваліся гульнявога плана, кантралявалі большую частку гульні, стварылі шмат момантаў, нямногае дазволілі саперніку, але не змаглі разгадаць іх варатара. Нам варта адпрацаваць галявы момант, нам не трэба рабіць лішні пас. Сёння мы рабілі гэта вельмі часта".

"Дынама" размяшчаецца на пятым радку Захаду. У актыве 57 балаў. Наступны матч адбудзецца ў пятніцу ў 19:30 на "Мінск-Арэне". Сапернік "Салават Юлаеў" - чацвёртае месца Усходняй канферэнцыі.