Чэмпіянат Еўропы па сучасным пяцібор'і сярод юніёраў беларусы завяршаюць перамогай

13 июня 2016
Чэмпіянат Еўропы па сучасным пяцібор'і сярод юніёраў беларусы завяршаюць перамогай у змяшанай эстафеце. Золата нашай камандзе прыносіць пара Ілля Палазкоў - Ірына Прасянцова. У цэлым на форуме беларуская каманда заваявала пяць медалёў. Апроч золата ў міксце, у скарбонцы зборнай серабро ў жаночай эстафеце і тры бронзавыя ўзнагароды: адна ў мужчынскай эстафеце і дзве ў камандным заліку.