Чавусы прымаюць Кубак Беларускай федэрацыі біятлона

2 августа 2020
Вызначыліся пераможцы і першага ў сезоне этапа Кубка Беларускай федэрацыі біятлона: Мікіта Чыгак і Дар'я Кабішава - лідары агульнага заліку ў старэйшай узроставай групе. Дэбютныя спаборніцтвы страляючых лыжнікаў прымаў новы спарткомплекс у Чавусах. Напярэдадні Мікіта і Дар'я (па сутнасці, найбліжэйшы рэзерв нацыянальнай зборнай Беларусі) перамаглі ў мас-стартах, а сёння прадстаўнікам Віцебскай вобласці не было роўных у змяшанай эстафеце: серабро ў дружыны цэнтральнага рэгіёна - Златы Філіпенкі і Вячаслава Андрэева, бронза - у Вікторыі Шашковай і Дзяніса Яромава з Віцебска. 

Адзначым, з увядзеннем новага спарткомплекса ў Чавусах геаграфія спаборніцтваў пашыраецца. Гэта ўжо чацвёрты сезон Кубка Беларускай федэрацыі біятлона. Нагадаем, за перамогі ў агульным заліку змагаюцца юныя спартсмены ў чатырох узроставых групах, а фармат турніру падобны да дарослага Кубка свету. Другі этап спаборніцтваў пройдзе ў Гомелі з 20 па 22 жніўня.