Cёння "Полымя міру" даставяць у Маладзечна

15 июня 2019

Менш за тыдзень застаецца да завяршэння маштабнай эстафеты "Полымя міру". А пакуль разам з факеланосцамі агонь II Еўрапейскіх гульняў працягвае падарожжа па Мінскай вобласці. Напярэдадні галоўны сімвал спартыўнага форуму сустракалі ў Смалявіцкім і Лагойскім раёнах. Маршрут праходзіў праз "Вялікі камень", прадпрыемства холдынга "Амкадор" і завяршыўся ўскладаннем кветак ля мемарыяльнага комплексу "Хатынь".

Ужо сёння "Полымя міру" даставяць у культурную сталіцу Мінскай вобласці - Маладзечна. Маршрут эстафеты пройдзе таксама па Заслаўі і іншых кутках Мінскага раёна.