Cборная Беларусі размяшчаецца на 36-м месцы ў медальным заліку

19 августа 2016

Пасля серабра Марыі Мамашук зборная Беларусі размяшчаецца на 36-м месцы ў медальным заліку. Нагадаем, у скарбонцы нашай каманды 6 узнагарод, у тым ліку 1 вышэйшай пробы, 3 сярэбраныя і 2 бронзавыя. Зборная ЗША па-ранейшаму на першым месцы ў медальным рэйтынгу. У нацыянальнай каманды Амерыкі 100 узнагарод, з іх 35 залатых. Другое месца ўтрымлівае Вялікабрытанія. Трэцяе месца ў Кітая.