C. Кавальчук узначаліў ФК "Дынама-Брэст"

1 января 2020
Сяргей Кавальчук узначаліў брэсцкае  "Дынама". Кантракт са спецыялістам падпісаны на тры гады. Апошнія тры сезоны ён займаў пасаду спартыўнага дырэктара клуба. Акрамя таго Сяргей Кавальчук да гэтага моманту двойчы стаяў і ля руля каманды - на працягу года быў галоўным трэнерам з 2011-га і тры гады кіраваў "Дынама" з 2013-га.

К. Альшэўскі  ўзначаліў БАТЭ


Нагадаем, напярэдадні стала вядома і аб яшчэ адным прызначэнні - на гэты раз у стане  барысаўскага "БАТЭ". Галоўным трэнерам клуба стаў Кірыл Альшэўскі, які ў мінулым сезоне прывёў да перамогі дублёраў жоўта-сініх.