Чацвёрты медаль прынёс дуэт Бялко - Петрушэнка ў веславанні на байдарках і каноэ

15 июня 2015

Чацвёрты медаль Беларусі на першых Еўрапейскіх гульнях у Баку. У веславанні на байдарках і каноэ бронзу на дыстанцыі тысяча метраў у двойцы прынёс дуэт Бялко - Петрушэнка. У гэтыя хвіліны спаборніцтвы працягваюцца. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5".

А ўчора Іосіф Чугашвілі - барэц грэка-рымскага стылю ў вагавой катэгорыі да 130 кілаграмаў - адолеў грузінскага атлета Якобі Каджая 3:0, і ў выніку бронза.

Сёння барцоўскі турнір на Еўрапейскіх гульнях прадоўжыцца бітвамі ў чатырох вагавых катэгорыях. У барацьбу за ўзнагароды ўступяць жанчыны, сярод якіх і чатыры беларускі.