Былы галоўны трэнер хакейнага клуба "Шахцёр Салігорск" Андрэй Гусаў узначаліў польскі "Тыхі"

10 мая 2017
Пагадненне заключана на адзін год. У выпадку перамогі клуба ў чэмпіянаце кантракт будзе прадоўжаны. Адзначым, Андрэй Гусаў добра знаёмы з польскім хакеем, за сваю гульнявую кар'еру правёў некалькі сезонаў у Вышэйшай лізе гэтай краіны.