Бюджэт ХК "Дынама-Мінск" у дзясятым сезоне КХЛ будзе меншы

27 апреля 2017

Бюджэт хакейнага клуба "Дынама-Мінск" у дзясятым сезоне КХЛ будзе меншы ў параўнанні з папярэднім. Гэта заявіў гендырэктар каманды Анатоль Курылец. Зараз вядзецца селекцыйная работа. Пакуль кантракты маюць 9 гульцоў. З іх 2 легіянеры - нападаючыя Мэт Элісан і Роб Клінкхамер.

Легіянерская схема на сезон застаецца ранейшай - "6+1". Аднак калі спатрэбіцца для дасягнення выніку, кіраўніцтва гатова разгледзець варыянт павелічэння ліміту.