Лепшы гулец года паводле версіі FIFA Роберт Левандоўскі дапамог сваёй "Баварыі" перамагчы ў матчы 13-га тура Бундэслігі леверкузенскі "Баер". "Фармацэўты" ўдала пачалі сустрэчу, паразіўшы вароты Мануэля Ноера ўжо на 14-й хвіліне. Але перад перапынкам Левандоўскі зраўнаваў лік. А ўжо ў другім тайме ў кампенсаваны час паляк аформіў дубль. "Баварыя" - лідар чэмпіянату - пасля 13 гульняў 30 балаў у актыве. "Баер" - на другім радку, уступаючы два ачкі.
Бундэсліга. "Баварыя" перамагла "Баер"
20 декабря 2020













