Ці будзе шостая перамога запар? Мінскае "Дынама" сёння згуляе з хакейным клубам "Поўначсталь"

29 сентября 2020
Ці будзе шостая перамога запар? Мінскае "Дынама" рыхтуецца да чарговага паядынку ў КХЛ. Сёння а сёмай  вечара "зубры" ў Чарапаўцы  пазмагаюцца з "Поўначсталлю". Каманды - суседзі па турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі і пакуль упэўнена займаюць месцы ў зоне плэй-оф. Прамая трансляцыя з Расіі  на "Беларусь 5".