Бронзавы заплыў

10 декабря 2016

І пачнем з прыемнай навіны, якая сёння прыйшла з Канады. На  чэмпіянаце свету па плаванні на  кароткай вадзе беларус Павел Санковіч  заваяваў бронзу!
На дыстанцыі 50 метраў на спіне беларус 18 сотых секунды саступіў японцу Юніа Кога і ўсяго чатыры сотыя французу Жэрэмі Страўю. 13-ы чэмпіянат свету па плаванні на кароткай вадзе сабраў у Канадзе каля тысячы спартсменаў больш чым са 170 краін свету. У гэтым сезоне Павел Санковіч паспяхова выступаў у Кубку свету. На рахунку беларуса 28 узнагарод. Але медаль на планетарным форуме больш прэстыжны.
Чэмпіянат свету завершыцца ў нядзелю. Беларускія балельшчыкі маюць права чакаць яшчэ адзін медаль. Гэтай ноччу Аляксандра Герасіменя выступіць у кваліфікацыі на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем. Менавіта ў гэтай дысцыпліне беларуска выйграла бронзу на Алімпіядзе ў Рыа.