Бронза ў беларускай гімнасткі Меліціны Станюты

19 мая 2013

Меліціна  Станюта стала ўладальніцай бронзавай узнагароды ў індывідуальным шматбор'і на сёмым этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы, які праходзіць у мінскім Палацы спорту. За выступленнямі  ў чатырох відах практыкаванняў з абручом, мячом, булавамі і стужкай Станюта зарабіла 71,29 бала. Суму лепшую, чым у беларускі, набралі дзве гімнасткі з Расіі.