Бронза ў Антона Кушніра

13 января 2018

Медаль у лыжнага акрабата з Беларусі. У амерыканскім Дырвелі Антон Кушнір бярэ бронзу на этапе Кубка свету па фрыстайле. Наш суайчыннік саступіў кітайцу Ці Гуанпю і Максіму Бураву з Расіі. Таксама ў фінал выйшаў наш Максім Гусцік. У яго пятае месца. Нагадаю, тыдзень таму на этапе ў Маскве Кушнір узяў золата. У агульным заліку Кубка свету Антон ідзе на другой пазіцыі. Усяго на два ачкі яго апярэджвае Бураў.

У спаборніцтвах жанчын лепшая з нашых Ганна Гуськова - пятае месца. У агульным заліку Кубка свету беларуска другая. Чарговы этап пройдзе на наступным тыдні ў Лэйк-Плэсідзе.