Не сказаць, што ўраджай узнагарод, але першы і такі важны медаль зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету па вольнай барацьбе ў нарвежскім Осла. Уладальнікам бронзавай узнагароды ў вагавой катэгорыі да 57 кілаграмаў стаў Цютрын. У барацьбе за п'едэстал беларус аказаўся мацнейшым за вопытнага турка, двухразовага чэмпіёна Еўропы Сулеймана Атлі, 3:1. Таксама за бронзавы медаль сёння змагаўся Амаргаджы Магамедаў у вазе 92. Але ў выніку ён саступіў азербайджанцу Асману Нурмагамедаву. Планетарны форум сярод прадстаўнікоў вольнага стылю завершыцца заўтра.
Бронза на чэмпіянаце свету па вольнай барацьбе
4 октября 2021













