Браніслаў Самойлаў выйграў другі этап велашматдзёнкі па дарогах Турцыі "Тур Мерсіна"

20 апреля 2018

Браніслаў Самойлаў выйграў другі этап велашматдзёнкі па дарогах Турцыі "Тур Мерсіна" і ўзначаліў спрынтарскі залік, а другі гоншчык велаклуба "Мінск" Эдуард Варганаў захапіў жоўтую майку і захаваў за сабою лідарства ў заліку гарнякоў. Сёння пелатон пераадолеў ледзь больш як 164 км з дзвюма горнымі прэміямі і дзвюма прамежкавымі спрынтамі. Велашматдзёнка фінішуе ў нядзелю.