Брэсцкае "Дынама" выйшла ў паўфінал Кубка Беларусі па футболе

16 марта 2020
У другім матчы супрацьстаяння з "Іслаччу" брэстаўчане абгулялі саперніка па пенальці. Асноўны час матча, гэтак жа як і дадатковы, завяршыўся з нічыйным лікам 0:0. А ў серыі пасляматчавых 11-метровых госці былі мацнейшыя з лікам  5:3. У першай гульне ў Брэсце сапернікі разышліся мірам 0:0. Першыя паўфінальныя сустрэчы павінны адбыцца 8 і 9 красавіка, у адказ  - 29 красавіка. Вырашальны паядынак 29-га кубкавага розыгрышу пасля васьмігадовага перапынку пройдзе 24 мая на полі мінскага стадыёна "Дынама".