Брэсцкае "Дынама" вырывае валявую перамогу ў "Слуцка"

21 Кастрычніка 2019

Лідар чэмпіянату Беларусі па футболе - брэсцкае "Дынама"   вырывае валявую перамогу ў канцоўцы сустрэчы 25-га тура са "Слуцкам". 79-я хвіліна - Сяргей Крывец, 90-я - яго цёзка Кісляк. У кампенсаваны час клубы правялі яшчэ па голу, на канчатковы вынік гэта не паўплывала - 3:2. Дзмітрый Камароўскі афармляе хет-трык і яго "Іслач" б'е 3:1 "Тарпеда-БелАЗ". "Ваўкі" паднімаюцца на 5-е месца ў турнірнай табліцы.

Сенсацыйна страчвае ачкі ў Магілёве салігорскі "Шахцёр", "Дняпро" мацнейшае 2:0. Тур завершыцца сёння ў Гарадзеі. Адрыў брэсцкага "Дынама" ад БАТЭ - 7 балаў, але ў барысаўчан ёсць гульня ў запасе.