Брэсцкае "Дынама" вырывае нічыю ў матчы супраць "Смалявічаў"

23 апреля 2018

Брэсцкае "Дынама" вырывае нічыю ў хатнім матчы супраць дэбютанта эліты - "Смалявічаў". Спас гаспадароў ад другога паражэння запар у чэмпіянаце Павел Няхайчык на 4-й кампенсаванай хвіліне. Напярэдадні "Іслач" падзяліла ачкі з "Гарадзеяй" - 0:0. А гродзенскі "Нёман" атрымаў першую перамогу ў Мінску над "Тарпеда" - 1:0. Сёння 4-ы тур завершыцца. "Днепр" прыме "Шахцёр", а "Віцебск" - БАТЭ. Абодва матчы ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5" у 18:45 і 20:45 адпаведна.