Брэсцкае "Дынама" ўпускае перамогу ў паядынку чэмпіянату Беларусі супраць "Дняпра"

30 мая 2018

Марадона не задаволены. Брэсцкае "Дынама" на трэцяй дабаўленай хвіліне ўпускае перамогу ў дамашнім паядынку чэмпіянату Беларусі супраць "Дняпра". У пачатку сустрэчы вызначаецца аўстрыец Готал, але ў канцоўцы ўдар галавой Лоўгача псуе настрой брэсцкім трыбунам, 1:1. Пасля дзевяці тураў каманда з берагоў Буга на восьмым месцы. Адставанне ад БАТЭ - 14 ачкоў.