Брэсцкае "Дынама" сёння згуляе з мінскім "Тарпеда"

19 мая 2019

Ці вернецца брэсцкае "Дынама" на першае месца? Сёння ў 16 гадзін каманда Марцэла Лічкі на выездзе пазмагаецца з мінскім "Тарпеда". Пакуль у Брэста 17 ачкоў. У "Іслачы", "Шахцёра" і БАТЭ на бал больш. "Гарнякі" напярэдадні разграмілі мінскае "Дынама" 3:0.