Брэсцкае "Дынама" супраць клуба "Мінск" у 18:45 на "Беларусь 5"

5 мая 2019

Адзін з лідараў чэмпіянату Беларусі па футболе - брэсцкае "Дынама" - прыехала ў сталіцу, дзе сёння правядзе матч шостага тура першынства супраць клуба "Мінск". Толькі ў мінулай сустрэчы гараджане пацярпелі першае паражэнне, мінімальнае 0:1 ад БАТЭ. На хатнім жа стадыёне па вуліцы Маякоўскага ачкі пакуль не страчвалі, але і не перамагалі, завяршыўшы ўсе матчы ўнічыю. А брэстаўчане не могуць выйграць два туры запар. Ці ўдасца амбіцыйнаму калектыву, павезці тры ачкі сёння, даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5", пачатак у 18:45.