Брэсцкае "Дынама" засталося без галоўнага трэнера

9 декабря 2019
Стаў чэмпіёнам Беларусі, але ў клубе не застаўся. Брэсцкае "Дынама" не прадоўжыла кантракт з галоўным трэнерам Марцелам Лічкам. Чэх стаў ля руля каманды летам мінулага года і прывёў клуб да першага ў гісторыі золата Вышэйшай лігі. Пажынаць плён у выглядзе ўдзелу ў Лізе чэмпіёнаў будзе іншы настаўнік, з якім у Брэсце яшчэ не вызначыліся. "Дзякуй за ўсё, Марцел! Удачы ў заваяванні новых вяршынь!" - гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце "Дынама".