Брэсцкае "Дынама" - уладальнік Суперкубка Беларусі па футболе

5 марта 2020
Паядынак, які вызначыў старт новага сезона, прайшоў на стадыёне футбольнага клуба "Мінск". Супрацьстаялі дзеючым чэмпіёнам краіны ўладальнікі кубка - салігорскі "Шахцёр". Брэстаўчане забілі два мячы без адказу яшчэ ў першым тайме - вызначыліся Габі і Савіцкі. У другім балельшчыкі (а сустрэча сабрала аншлаг) галоў так і не ўбачылі, затое за другую жоўтую картку быў выдалены Мідэўскі  і "Дынама" засталося ў меншасці. Што, зрэшты, не перашкодзіла брэсцкаму клубу давесці гэты паядынак да перамогі 2:0.  Брэсцкае "Дынама", адзначым, выйгравае Суперкубак трэці  год запар.