Брэсцкае "Дынама" граміць "Нёман" у дзявятым туры чэмпіянату краіны па футболе

26 мая 2019

Брэсцкае "Дынама" граміць "Нёман" у дзявятым туры чэмпіянату краіны па футболе, а паралельна выходзіць на першае месца ў турнірнай табліцы. Лапцеў, Фемее, Хабленка, Наёк, Дуартэ і Савіцкі вылучыліся ў гаспадароў, гол прэстыжу ў актыве Бабічава. Паражэнне 1-6 стала самым буйным для "Нёмана" ў гісторыі супрацьстаяння з брастаўчанамі.

А вось хто стане наваспечаным уладальнікам Кубка Беларусі па футболе, даведаемся ўжо сёння. У 17:00 у Віцебску мясцовая дружына ў бітве за трафей пазмагаецца з "Шахцёрам". Прамая трансляцыя на "Беларусь 5".