Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова саступае македонскаму "Вардару"

5 февраля 2015

У выязным матчы SEHA-лігі брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова саступае македонскаму "Вардару" - 25:28. Хоць да перапынку вынік быў нічыйны. Больш за ўсё мячоў у беларускай каманды на рахунку Дзмітрыя Нікуленкава. У яго пяць дакладных кідкоў. БГК займае пятае месца і працягвае барацьбу за Фінал чатырох SEHA-лігі.