БГК імя Мяшкова становіцца фаварытам у барацьбе за тытул чэмпіёна Беларусі

19 мая 2016

Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова перамагае ў першым матчы фінальнай серыі мінскі СКА і становіцца больш відавочным фаварытам у барацьбе за тытул чэмпіёна Беларусі напярэдадні двух матчаў у Брэсце. Серыя, нагадаем, доўжыцца да трох перамог.

Вынік матчу паміж СКА і БГК 32:30 у карысць гасцей. Найлепшым бамбардзірам сустрэчы стаў правы крайні армейцаў Мікіта Вайлупаў, які набраў 10 балаў. Гульні ў Брэсце прызначаныя на 21 і 22 мая.