Брэсцкая вобласць - двайны чэмпіён у спаборніцтвах па гандболе Імклівы мяч

25 мая 2013

Абедзве каманды – дзяўчат і юнакоў - узялі першыя месцы ў фінале, які завяршыўся ў Гродне. Адметна, што як маладыя людзі, так і жаночая каманда Брэсцкай вобласці перамогу ў сваіх сапернікаў літаральна вырвалі,  прычым пераможца вызначыўся і там і там толькі ў дадатковы час.
Усяго ў фінале спаборніцтваў Імклівы мяч прынялі ўдзел 8 лепшых камандаў з усёй рэспублікі. А ў цэлым з  улікам адборачных матчаў  у гандбол гулялі больш  за 4 тысяч маладых людзей.