Брастаўчане прымуць лідара групы - французскі ПСЖ

19 октября 2014

БГК імя Мяшкова менш як праз гадзіну пачне паядынак 4-га тура групавога этапу гандбольнай Лігі чэмпіёнаў. Брастаўчане прымуць лідара групы - французскі ПСЖ. Прамая трансляцыя паядынку на Беларусь 5 у 16:00. А напярэдадні мінскі СКА выйшаў у трэці раўнд Кубка ЕГФ. Армейцы на выездзе саступілі польскаму Гурніку 30:33, але па суме двух сустрэч ідуць далей.