Гэта адзін з найважнейшых унутраных стартаў нашай краіны. Так, у кіданні молата перамог Павел Барэйша, у бегу на сто метраў з бар'ерамі лепшая - чэмпіёнка Еўропы Эльвіра Герман. На гэтай жа дыстанцыі без бар'ераў выйграла ўладальніца алімпійскай ліцэнзіі ў Токіа Крысціна Ціманоўская. Ужо 31 ліпеня ў Мінску стартуе чэмпіянат Беларусі, які з-за пандэміі і закрытых межаў стане галоўным лёгкаатлетычным стартам сезона, удзел у ім прымуць лепшыя лёгкаатлеты. А пакуль спартыўныя зоркі зняліся ў атмасферных відэароліках з нацыянальным каларытам. Кідальніца кап'я Таццяна Халадовіч спляла вянок, а іншы чэмпіён Еўрапейскіх гульняў - скакун у вышыню Максім Недасекаў - сыграў ролю Дон Жуана, якому спатрэбіліся спартыўныя навыкі.
Беларускія лёгкаатлетычныя гульні на стадыёне "Дынама" стануць своеасаблівай заменай Алімпіяды ў Токіа - яна павінна была прайсці як раз на стыку ліпеня і жніўня. За паўтор медальных вынікаў Рыа-2016 спартсмены атрымаюць добрыя прызавыя. Сем тысяч рублёў - золата, пяць - серабро і дзве з паловай тысячы - за паўтор бронзавых секунд або сантыметраў.
Брэст прымае Адкрыты кубак Беларусі па лёгкай атлетыцы
16 июля 2020













