Браты Браяны не згуляюць у пары на Roland Garros

25 мая 2018

Такім чынам, 16-кратныя чэмпіёны Вялікага шлема не выступяць разам на адным з чатырох найбуйнейшых турніраў упершыню за 19 гадоў. Боб прапусціць Roland Garros з з-за траўмы, атрыманай у Мадрыдзе, а Майк згуляе ў Францыі ў пары з Сэмам Куэры. Будзе ў парным турніры і беларуская цікавасць.

У заявачным лісце значацца Максім Мірны, які згуляе ў дуэце з Філіпам Освальдам, а таксама Андрэй Васілеўскі. Сёння наш тэнісіст разам са шведам Робертам Лінстэдам будуць змагацца за выхад у фінал турніру ў Жэневе. У адзіночным разрадзе, нагадаем, у асноўны раўнд з кваліфікацыі прабіўся наш Ілья Івашка.