Барысаўскі БАТЭ за крок ад элітнага групавога раўнда Лігі Еўропы

18 августа 2019

Барысаўскі БАТЭ ужо за крок ад элітнага групавога раўнда Лігі Еўропы, аднак жэрабя ў раўндзе плэй-оф кваліфікацыі звяло жоўта-сініх з моцнай “Астаной”. Менавіта гэты казахстанскі клуб у 2016 годзе пакінуў БАТЭ за бортам еўракубкаў. Але тым большым у беларусаў будзе жаданне ўзяць рэванш - аб гэтым адважна заяўляюць у Барысаве. На гэтым тыдні на хатняй арэне чэмпіёны Беларусі ўтрымалі пераможны вынік пасля першай гульні 3-га раўнда кваліфікацыі Лігі Еўропы ў супрацьстаянні з баснійскім “Сараева”. Тыднем раней - вікторыя, 2:1. Гэтым разам - нічыя, 0:0.

Такім чынам, нас чакае гарачая футбольная канцоўка жніўня. 22-га жніўня БАТЭ згуляе з “Астаной” у Нур-Султане, а 29-га прыме саперніка на "Барысаў-Арэне". Адна з пераваг БАТЭ - гэта вялізны еўракубкавы вопыт. Барысаўскі клуб, было, біў і грандаў. Напрыклад, з "Ювентусам" і "Міланам" у Лізе чэмпіёнаў Барысаў гуляў унічыю, а "Рому" нават перамагаў. Беларускі і італьянскі футбол аб'ядноўвае ў цэлым нямала. У "Ювентус" адным з першых савецкіх легіянераў з'язджаў Сяргей Алейнікаў. А ўжо ў суверэнны час у Роме засвяціўся Сяргей Гурэнка, а ў Мілане - Віталь Кутузаў.