Віншуем футбольную каманду БАТЭ з чарговым тытулам. У вырашальным матчы за Кубак Беларусі барысаўчане перамаглі ў Гомелі "Іслач". Гэта дзясяты фінал, пяты заваяваны кубак і другі трафей запар. Андрэй Казлоў - больш падрабязна.
Гэта была сустрэча каманд, кожнай з якіх патрэбны быў гэты кубак: Віталю Жукоўскаму як трэнеру БАТЭ яшчэ больш адчуць упэўненасць ля руля барысаўскага клуба, "Іслачы" - для надання дынамікі развіцця каманды як праекта. Але клас Барысава апынуўся вызначальным.
Галы ў гэтай сустрэчы забіваліся на любы густ. Адкрыў лік на дабіванні Станіслаў Драгун. Але гол Дзмітрыя Камароўскага са штрафнога годны асобнага згадвання. Лічбы сталі нічыйнымі - 1.1.
Пераможны гол па іроніі лёсу прынёс экс-гулец "Іслачы" Павел Рыбак - 2:1. Кубак Беларусі такім чынам застаўся ў БАТЭ. Такія прыгожыя кадры толькі падкрэсліваюць, што футбол гэта не толькі лічбы. Такія гульні - гэта тое, для чаго працуюць і трэнеры, і футбалісты.
У Гомелі адбыўся фінал Кубка Беларусі па футболе
Антураж фінальнага матча адпавядаў таму, што адбывалася на полі падчас гульні. Сустрэча была прысвечана 110-годдзю беларускага футбола, і перад стартавым свістком ветэраны футбола правялі матч-рэканструкцыю ў форме, якую ўзнавілі па адзіным захаваным здымку.
"Шахцёр" заваяваў Суперкубак краіны. БАТЭ ўзяў Кубак Рэспублікі Беларусь. Два з трох нацыянальных трафеяў разгуляны. Наперадзе захапляльная барацьба за чэмпіёнства!













