Барысаўскі БАТЭ ў першым раўндзе плэй-оф Лігі Еўропы прымае "Арсенал"

14 февраля 2019

Лічаныя гадзіны да галоўнага футбольнага матча лютага для Беларусі. Барысаўскі БАТЭ ў першым раўндзе плэй-оф Лігі Еўропы прымае гранда з Англіі "Арсенал". Чэмпіён нашай краіны напярэдадні правёў перадматчавую трэніроўку на штучным полі футбольнага клуба “Мінск”, а да гэтага быў збор у Турцыі. Нягледзячы на тое, што ў брытанцаў спартыўны сезон у разгары, а барысаўчане менш як месяц таму выйшлі з водпуска, галоўны трэнер БАТЭ не бачыць у гэтым праблемы.

Унаі Эмеры, галоўны трэнер ФК "Арсенал" (Лондан, Вялікабрытанія): "Мы рыхтаваліся, бачылі, як БАТЭ гуляў на групавым этапе. Бачылі гульню супраць "Чэлсі". Беларусы маглі зраўняць лік або нават выйграць, але ўступілі 0:1. Так, зараз у іх міжсезонне, але каманда ўсё роўна добра арганізаваная, ёсць добрыя гульцы і ёсць высокая матывацыя на матч. Але і мы сур'ёзна настроеныя на Лігу Еўропы. У нас вялікія амбіцыі".

Лонданскі "Арсенал" вырашыў правесці трэніроўку ў звыклых умовах і на натуральным газоне на сваёй базе. І толькі напярэдадні вечарам каманда прыбыла ў Беларусь.

Пачатак трансляцыі матча 1/16 Лігі Еўропы "БАТЭ - "Арсенал" у 20:45 на "Беларусь 5". Пасля гульні балельшчыкаў з Барысава ў Мінск адвязе бясплатная электрычка. Нагадаем, агляды паядынкаў Лігі Еўропы можна ўбачыць на сайце tvr.by і ў сацыяльных сетках.