Барысаўскі БАТЭ даведаўся сапернікаў па групавым раўндзе Лігі Еўропы

1 сентября 2018

Сусветны футбол ізноў у Беларусі. Знакаміты англійскі клуб "Чэлсі" прыедзе да нас ужо гэтай восенню. Барысаўскі БАТЭ даведаўся сапернікаў па групавым раўндзе Лігі Еўропы. Напярэдадні адбылася жараб'ёўка. Акрамя лонданскай каманды чэмпіёны Беларусі будуць змагацца за выхад у плэй-оф з грэчаскім ПАОКам і венгерскім "Відэатонам". Матчы першага тура пройдуць 20 верасня. У гэты дзень БАТЭ згуляе ў гасцях з венграмі. "Чэлсі" прыедзе ў Барысаў 8 лістапада. Аляксей Бага ў эксклюзіўным інтэрв'ю Агенцтву тэленавін прызнаўся, што задаволены жэрабем.

Прыярытэты БАТЭ - на завяршэнне футбольнага сезона. Чаму клуб стаў набываць больш легіянераў? І як у камандзе прывыкаюць да суровага нораву старшыні праўлення Анатоля Капскага? Вялікае інтэрв'ю з галоўным трэнерам БАТЭ глядзіце заўтра ў "Галоўным эфіры".