Барысаўскі БАТЭ выйгравае першы тайм, але ў выніку саступае нямецкаму "Кёльну". З чырвона-белымі беларусы ўжо сустракаліся ў 3-м туры футбольнай Лігі Еўропы ў Барысаве і былі мацнейшыя 1:0. Гэтым разам вікторыю святкаваў клуб з Германіі 5:2. У выніку з чатырма ачкамі БАТЭ ідзе трэцім у квартэце Н, на бал больш у сербскай "Црвены Звезды", якая напярэдадні ў Лондане падзяліла ачкі з "Арсеналам" 0:0.













