Барысаўскі БАТЭ паспяхова пераадолеў трэці кваліфікацыйны раўнд футбольнай Лігі Еўропы

16 августа 2019

Без забітых мячоў, але з добрым вынікам. Барысаўскі БАТЭ паспяхова пераадолеў трэці кваліфікацыйны раўнд футбольнай Лігі Еўропы. Пасля гасцявой перамогі над баснійскім клубам "Сараева" 2:1 чэмпіён Беларусі згуляў з апанентам унічыю дома 0:0. Адзначым дзеянні варатара БАТЭ Антона Чычкана, які некалькі разоў выратаваў сваю каманду ад непрыемнасцяў.

За выхад у групавы этап Лігі Еўропы БАТЭ згуляе супраць "Астаны". Там выступае гулец зборнай Беларусі Іван Маеўскі. Першы матч каманды правядуць у Казахстане ў наступны чацвер.