Барысаўскі БАТЭ удала стартуе ў футбольнай Лізе чэмпіёнаў

13 июля 2016

У першым матчы другога кваліфікацыйнага раўнда лепшы клуб Беларусі прымаў фінскі СІК - каманду, якая ў мінулым сезоне была мацнейшай за ўсіх у сваёй краіне, але сёлета пакуль толькі на сёмым месцы. Для таго каб адкрыць лік, БАТЭ спатрэбіліся 32 хвіліны. Юрый Кендыш пасля падачы вуглавога адправіў мяч у вароты. Пасля перапынку вызначыўся Віталь Радзівонаў, для якога мяч стаў дваццатым у еўракубках. Упэўненая перамога барысаўчан - 2:0.

Матч у адказ БАТЭ і СІК правядуць у Фінляндыі праз тыдзень - у аўторак, 19 ліпеня.