Барысаўскі БАТЭ згуляў унічыю з "Ромай" - 0:0

10 декабря 2015

Рым не ўзялі, але былі блізкія да гістарычнага выніку. Барысаўскі БАТЭ згуляў унічыю з "Ромай" і завяршыў выступленне ў еўракубках. Гэта быў адзін з тых матчаў, калі перамагаць маглі як адны, так і іншыя, праўда, атакі нападаючых былі адбітыя дзеяннямі галкіпераў. Вынік 0:0. Беларускаму флагману была патрэбна выключна перамога, каманда не змагла прабіцца нават у Лігу Еўропы. А вось "Рома" займае другое месца і выходзіць у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. Дарэчы, БАТЭ, на жаль, не хапіла ўсяго двух балаў, каб упершыню прабіцца ў плэй-оф самага прэстыжнага футбольнага клубнага турніру!