Барысаўскі БАТЭ згуляе з "Карабахам"

14 августа 2018

Барысаўскі БАТЭ сёння можа стаць на крок бліжэй да элітнага раўнда Лігі чэмпіёнаў і прывезці ў Беларусь еўрапейскіх грандаў. Матч у адказ кваліфікацыі нашы футбалісты згуляюць на "Барысаў-Арэне" з "Карабахам". У Баку беларусы выйгралі 1:0. Трансляцыю сённяшняй сустрэчы тэлеканал "Беларусь 5" пачне ў 19:50. Пераможца двухраўндавага супрацьстаяння заробіць каля 5 мільёнаў еўра.

Мілуновіч і Гардзяйчук ужо вярнуліся ў агульную групу. Сігневіч працаваў індывідуальна. Пераможца дуэлі БАТЭ - "Карабах" у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў выходзіць на галандскі ПСВ (Эйндховен), а той, хто прайграе, працягне барацьбу ў Лізе Еўропы.