Барысаўскі БАТЭ згуляе з ірландскім "Дандолкам"

22 июня 2015

Барысаўскі БАТЭ ў другім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў згуляе з ірландскім "Дандолкам". Гэта вынікі жараб'ёўкі, якая сёння прайшла ў штаб-кватэры УЕФА ў Ньёне. Першы матч пройдзе на "Барысаў-Арэне" 14-15 ліпеня, матч у адказ запланаваны на 21-22 ліпеня.

Што датычыцца Лігі Еўропы, тут Беларусь прадстаўляюць тры клубы. У першым кваліфікацыйным раўндзе салігорскі "Шахцёр" у гасцях згуляе з паўночнаірландскім "Гленаванам", а "Тарпеда-БелАЗ" таксама на выездзе сустрэнецца з албанскай "Кукесі". Мінскае "Дынама" пачне барацьбу з другога раўнда. Паядынкі першага раўнда адбудуцца 2 і 9 ліпеня. Сустрэчы другога раўнда запланаваныя на 16 і 23 ліпеня.